Рыхтуецца эвакуацыя грамадзяніна Беларусі з Афганістана

16/08/2021 - 19:37

Рыхтуецца эвакуацыя грамадзяніна Беларусі з Афганістана. У пасольства нашай краіны ў Таджыкістане звярнулася яго дачка. Яе бацька — "выхадзец з Афганістана", знаходзіцца ў Кабуле, паведамляе interfax.by.

Як вядома, у Беларусі няма пасольства ў Афганістане. Таму сітуацыяй займаецца пасольства ў Таджыкістане. Прапрацоўваюцца розныя варыянты эвакуацыі, у тым ліку пры дапамозе "міжнародных партнёраў" Беларусі.

Раней паведамлялася пра эвакуацыю беларуса на ўкраінскім самалёце. У беларускім пасольстве ў Таджыкістане паведамілі, што ён — член экіпажу.

Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун заяўляў, што беларускіх грамадзян у Афганістане амаль няма.

У Афганістане пасля вываду амерыканскіх войскаў уладу імкліва захапіў рух "Талібан", які ў некаторых краінах прызнаецца тэрарыстычным. Падчас хаатычнай эвакуацыі з аэрапорта ў Кабуле загінулі людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі