Рух паміж станцыямі метро "Фрунзенская" і "Каменная Горка" закрыюць у сакавіку

08/01/2020 - 13:52

Рух цягнікоў паміж станцыямі мінскага метро "Фрунзенская" і "Каменная Горка" часова закрыюць у сакавіку. Прычына — правядзенне працаў па ўрэзцы стрэлкі другой лініі з трэцяй. Раней планавалася, што спатрэбіцца 5 дзён, цяпер гаворка ідзе пра тыдзень. Як інфармуе minsknews.by са спасылкай на "Мінскметробуд", пачатак працаў запланаваны на 25 сакавіка, а іх заканчэнне — на 1 красавіка.

У лістападзе гендырэктар "Мінскметробуда" Леанід Стухальскі меркаваў, што спыненне ўчастку метро адбудзецца ў сакавіку-красавіку. "Давядзецца крыху пацярпець. Будоўля часовая, а метро навечна", — казаў ён.  

Станцыя "Каменная Горка" лічыцца адной з самых загружаных у мінскім метро. Можна ўявіць, колькі наземнага транспарту спатрэбіцца для дастаўкі пасажыраў ад яе да станцыі "Фрунзенская" і назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі