Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота / t.me/MinskNationalAirport/
Два рэйсы кампаніі "Белавія" былі скасаваныя зранку 7 траўня. Прычынай стала часова закрытае неба над часткай Масквы, заўважыла выданне "Позірк".
Так, не адбыўся рэйс з Мінска ў маскоўскі аэрапорт Унукава, прызначаны на 6:45, а таксама быў скасаваны рэйс з гэтага аэрапорта ў Мінск у 10:35.
Наступныя рэйсы ва Унукава не адмянялі.
Дарэчы, рэйсы з Мінска ў маскоўскія аэрапорты Шарамеццева і Дамадзедава адправіліся ў адпаведнасці з графікам — у 7:40, 11:40, а таксама 11:20.
Ранкам 7 траўня прэс-служба аэрапорта Унукава заявіла пра часовае закрыццё "ў мэтах забеспячэння бяспекі палётаў". Хутчэй за ўсё, гэта было звязана з палётамі дронаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут