Рэстаранам у Беларусі могуць даць права вызначаць дрэс-код для наведвальнікаў

27/12/2016 - 16:04

Рэстаранам у Беларусі могуць даць права вызначаць дрэс-код для наведвальнікаў. Пра гэта паведаміла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч.

"Думаю, што культуру паводзінаў у рэстаранах, кавярнях таксама трэба паступова развіваць, — цытуе словы Наркевіч БЕЛТА. — Ці павінен сабе дазваляць чалавек у сланцах і шортах зайсці ў рэстаран, дзе наведвальнікі ў адзенні для вячэрніх мерапрыемстваў? Напэўна, гэта таксама не вельмі добра".

Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначыла, што права вызначаць дрэс-код для наведвальнікаў аб'ектам грамадскага харчавання плануецца прадаставіць ўпершыню. Мяркуецца, што рэстаран павінен будзе загадзя праінфармаваць наведвальніка пра дрэс-код.

Ірына Наркевіч кажа, што адпаведныя змены плануецца ўнесці ў правілы продажу асобных відаў тавараў і здзяйснення грамадскага харчавання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі