Рэктар БДУ: Нават платнікі настойваюць на размеркаванні

11/10/2017 - 17:25

Новы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта добра ставіцца да размеркавання студэнтаў і кажа, што яго патрабуюць нават платнікі. Пра гэта Аляксей Кароль паведаміў у інтэрв'ю парталу tut.by.

Па словах рэктара, яго пазіцыя грунтуецца на меркаванні мноства студэнтаў. "Калі раней у іх была абыякавая пазіцыя, то сёння размеркаванне проста суперзапатрабаванае: гэта гарантаванае працоўнае месца, магчымасць сябе неяк праявіць, з чагосьці пачаць атрыманне прафесійных кампетэнтнасцяў, развіваць іх. Па Гродне ведаю, што нават платнікі настойваюць на размеркаванні — гэта факты, супраць якіх складана нешта казаць. Яшчэ пяць гадоў таму гэта было б вельмі дзіўна", — тлумачыць сваю пазіцыю Кароль.

Пры гэтым рэктар не адмаўляецца ад размеркавання студэнтаў у прыватныя кампаніі. Як прыклад ён называе IT-сферу, дзе фірмы прыглядаюцца да студэнтаў з другога-трэцяга курсу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі