Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
35-гадовы мужчына загінуў пад грузавым цягніком у грузінскім пасёлку Чакві недалёка ад Батумі. Паводле звестак грузінскіх СМІ, якія перадае выданне "Зеркало", загінулы быў з Беларусі.
Трагедыя адбылася ўдзень 16 жніўня. Мужчына трапіў пад грузавы цягнік і загінуў на месцы.
У МУС Грузіі заявілі, што пачалі расследаванне паводле арт. 275 Крымінальнага кодэкса краіны, якая датычыць парушэння правілаў бяспекі на чыгунцы. Падрабязнасці пра загінулага ў ведамстве не раскрылі.
Паводле звестак грузінскіх СМІ, цела мужчыны пасля здарэння адправілі на судова-медыцынскую экспертызу.
Папярэдняе здарэнне з беларусамі ў Грузіі адбылося 12 жніўня. Мікрааўтобус з 19 грамадзянамі Беларусі зваліўся з дарогі, чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 15 атрымалі траўмы. Кіроўцу мікрааўтобуса затрымалі, пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут