РБК: Беларусь — найбуйнейшы даўжнік Расіі

19/08/2019 - 08:57

Праграма дзяржаўных крэдытаў, якія выдаюць расійскія ўлады, засакрэчаная. Аднак агенцтва РБК выявіла прынамсі 17 дзяржаў, якія разам завінаваціліся Расіі каля 27 мільярдаў долараў.

Найбуйнейшым даўжніком Расіі РБК называе Беларусь — 7,55 мільярдаў долараў па стане на 1 чэрвеня 2019 года. Такую лічбу журналістам назвалі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Запазычанасць Мінска амаль не змянілася ў параўнанні з канцом 2018 года: тады яна (па звестках Банка Расіі) складала 7,52 мільярда долараў.

У параўнанні з 2012 годам запазычанасць Беларусі перад Расіяй вырасла ўдвая. Аднак улетку 2019 года Масква ўпершыню за апошнія гады адмовілася рэфінансаваць беларускія пазыкі і загаварыла пра паглыбенне інтэграцыі. Пасля гэтага афіцыйны Мінск папрасіў крэдыт у Кітая. 

У тройку найбуйнейшых даўжнікоў Расіі ўваходзяць таксама Украіна і Венесуэла. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі