Разгляд справы BSSF супраць УЕФА чакаецца пасля 31 студзеня

10/01/2022 - 18:03

Разгляд справы BSSF супраць УЕФА чакаецца пасля 31 студзеня, паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Іск быў пададзены ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане. Выдаткі па яго разглядзе ўжо аплачаны. CAS прадаставіў УЕФА час да канца студзеня, каб накіраваць свае аргументы. І толькі пасля гэтага будзе прызначана дата разгляду.

BSSF летась правёў "сур'ёзнае расследаванне фактаў рэпрэсій і карупцыі ў Беларускай федэрацыі футбола". Аднак рэакцыі УЕФА на яго не было (дакумент даслалі ў арганізацыю). Таму і было вырашана звярнуцца ў суд. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці спадзяецца прымусіць УЕФА "выконваць палажэнні ўласнага статута", а менавіта — пачаць дысцыплінарнае расследаванне ў дачыненні АБФФ.

Кіраўнікі УЕФА кажуць пра "жудасную сітуацыю" ў нашай краіне, але не бачаць ніякага "крыміналу" ў дзейнасці АБФФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі