"Раварыст з бітай" абскардзіў прыгавор

27/09/2016 - 15:42

12 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Анатоля Грынкевіча, вядомага як "раварыст з бітай", вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Максімальны тэрмін па гэтым артыкуле ― 10 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор прасіла для мужчыны 7 гадоў турмы, адвакат настойваў на пакаранні без пазбаўлення волі. Пасля некалькіх дзён разгляду справы суд прызнаў Грынкевіча вінаватым і пакараў 5 гадамі калоніі і 10 тысячамі рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу, на якога Грынкевіч напаў з бітай.

Першапачаткова Грынкевіч не збіраўся абскарджваць прысуд, аднак 27 верасня стала вядома, што ён напісаў скаргу ўласнаручна. Дата працэсу будзе прызначаная на працягу месяца, справу будзе разглядаць калегія суддзяў, паведамляе сайт naviny.by са спасылкай на прэс-сакратара Мінгарсуда Анастасію Шыльвян.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі