Ратавальнікі заявілі, што на Полацкім малочным камбінаце не было выкіду аміяку

04/10/2016 - 13:13

Ратавальнікі заявілі, што на Полацкім малочным камбінаце не было выкіду аміяку. Інфармацыя пра здарэнне з'явілася ў сацсетках. Нібыта, работнікі прадпрыемства аміяк "злілі ў каналізацыю", а ратавальнікі займаюцца ліквідацыяй наступстваў. Аднак БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Полацкі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, што там адбывалася замена халадзільнага абсталявання. Гэтым і выклікана прысутнасць каля камбіната разліку ратавальнікаў (такія патрабаванні бяспекі).

Ратавальнікі дадалі, што паколькі ніякага здарэння на прадпрыемстве не было, эвакуацыя жыхароў бліжэйшых дамоў не праводзілася.

Фота: vk.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі