Ратавалі пенсіянера, які трапіў у "палон" у калодзежы на глыбіні 4 метраў (фота)

30/08/2018 - 10:06

У Полацкім раёне ратавалі пенсіянера, які заграз адной нагой у гліне на глыбіні 4 метраў. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўдзень 29 жніўня ў вёсцы Сякераўшчына. 77-гадовы мужчына капаў на сваім падворку калодзеж для пітной вады. Самастойна вызваліцца ў "палону" ён не змог.

У вёску прыехалі ратавальнікі, якія выкарысталі лесвіцу, вяроўку і спецінструменты, і паднялі вяскоўца на паверхню. Медыкі агледзелі мужчыну, але патрэбы ў яго шпіталізацыі не было.

Фота: 112.by
Фота: 112.by
Фота: 112.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі