Распачатыя крымінальныя справы ў адносінах 6 супрацоўнікаў Следчага камітэта

23/12/2016 - 07:25

Распачатыя крымінальныя справы ў адносінах 6 супрацоўнікаў Следчага камітэта. Пра гэта ў праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ паведаміў старшыня СК Іван Наскевіч.

Наскевіч: "За гэты год толькі я, як старшыня Следчага камітэта, асабіста распачаў ужо 5 крымінальных спраў у адносінах сваіх супрацоўнікаў... Пяць крымінальных спраў, шэсць чалавек прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за шэраг злачынстваў".

Паводле яго слоў, прафілактычная праца ў Следчым камітэце накіравана на супрацьдзеянне найперш карупцыі. Але яна "не да канца прывяла да чаканага эфекту". Наскевіч прынёс прабачэнні за згаданых сваіх супрацоўнікаў і паабяцаў працягваць працу па ачышчэнню шэрагаў СК.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі