Расійскія біятланісты трапілі ў допінг-скандал

30/08/2018 - 13:21

Расійскія спартсмены трапілі ў чарговы допінг-скандал. 30 жніўня Саюз біятланістаў Расіі атрымаў інфармацыю ад Міжнароднага саюза біятланістаў пра станоўчыя допінг-пробы ў чатырох расіян. Як інфармуе сайт sovsport.ru, у "чорным спісе" прысутнічае алімпійская чэмпіёнка Святлана Сляпцова. Летась яна аб'явіла пра завяршэнне сваёй спартыўнай кар'еры, вясной 2018-га нарадзіла сына. Біятланістка заваявала "золата" Алімпіяды ў Ванкуверы ў эстафеце.

Міжнародны саюз біятланістаў паведаміў пра чатырох расіян, якія парушылі антыдопінгавыя правілы. Цяпер Саюз біятланістаў Расіі правярае гэтую інфармацыю. Прозвішчы біятланістаў не называюцца, толькі адзначаецца, што трое з чатырох ужо завяршылі спартыўную кар'еру, яшчэ адзін спартсмен на сённяшні дзень у расійскую зборную не ўваходзіць.

Спартыўны журналіст Андрэй Міцькоў паведаміў, што ў "чорным спісе" прысутнічае чэмпіён Алімпіяды-2014 Антон Шыпулін, але sovsport.ru гэта абвяргае. Таксама Міцькоў згадаў Яўгена Усцюгава, двухразовага алімпійскага чэмпіёна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі