Расійскі сенатар прапанаваў Літве "вярнуць Расіі" Віленскі край

30/01/2017 - 04:34

Расійскі сенатар прапанаваў Літве "вярнуць Расіі" Віленскі край. Уладзімір Джабараў так адрэагаваў на выказванне літоўскага палітыка пра Калінінградскі край.

Як інфармуе ria.ru, літоўскі парламентар Лінас Бальсіс падчас канферэнцыі "Свет у 2017 годзе. Погляд з Вільні" заявіў, што ЕС неабходна абмеркаваць пытанне вяртання Калінінграда ў Еўропу. Ён падкрэсліў, што пасляваенныя межы страцілі прававую сілу, а Расія пазбавілася права на Калінінградскую вобласць пасля анэксіі Крыма. І цяпер неабходна абмеркаваць дзяржаўную прыналежнасць земляў былой Усходняй Прусіі.

Першы намеснік кіраўніка міжнароднага камітэта Савета Федэрацыі Расіі Уладзімір Джабараў заявіў, што раён Вільні ніколі не належаў Літве. Яна атрымала яго ад Сталіна. "Няхай спачатку вернуць тое, што атрымалі ад савецкай улады", — адзначыў расійскі палітык.

Як вядома, Вільня была сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя ў ёй знаходзіўся цэнтр беларускага руху ў Заходняй Беларусі. Восенню 1939-га савецкія ўлады збіраліся далучыць Вільню да БССР, але праз некалькі тыдняў было прынятае рашэнне, што яна стане часткай літоўскай дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі