Расійскае агенцтва шукае актораў на ролі Ціханоўскай і Лукашэнкі

22/09/2023 - 11:48

Абвестка пра пошук актораў / фота з сацсеткі "Вконтакте"

Расійскае агенцтва шукае актораў на ролі Святланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі. Іх будуць здымаць у серыяльнай прапагандзе з назвай "СМІ".

Дарэчы, двайніку Лукашэнкі абяцаюць заплаціць 10 тысяч расійскіх рублёў, а за ролю Ціханоўскай — толькі 6 тысяч.

Па ўзроўні заробку бачна, што ў серыяле гэта будуць эпізадычныя, другасныя персанажы.

Абвестка пра пошук актораў / фота з сацсеткі "Вконтакте"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі