Расіян штрафуюць за антываенныя лозунгі, напісаныя на бюлетэнях

12/09/2022 - 18:25

Расіян штрафуюць за антываенныя лозунгі, напісаныя на бюлетэнях. Адміністрацыйныя справы распачынаюць за "дыскрэдытацыю" расійскай арміі, піша zona.media.

У нядзелю ў РФ скончылася трохдзённае галасаванне на выбарах розных узроўняў. Некаторыя расіяне скарысталіся нагодай, каб выказаць сваю пазіцыю ў дачыненні вайны ва Украіне. У бюлетэнях з'явіліся лозунгі. Нягледзячы на таямніцу галасавання, некаторых аўтараў надпісаў знайшлі.

У Маскве ў кабінцы для галасавання мужчына акварэллю намаляваў на бюлетэні голуба і напісаў "Не вайне!" Члены выбаркама не дазволілі яму апусціць гэты бюлетэнь у электронную урну, заявілі, што акварэль можа пашкодзіць прыстасаванне. Мужчыне прапанавалі прагаласаваць паўторна, што ён і зрабіў. Калі ж выбаршчык выходзіў з участка, яго затрымала паліцыя. У Кіраве на жанчыну склалі пратакол за бюлетэнь, на якім быў надпіс "Пуцін *****, Слава Украіне, Расія будзе свабоднай". І гэта не адзінкавыя выпадкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі