Расія зніжае цану на газ для Беларусі (дакумент)

23/11/2017 - 09:14

Расія зніжае цану на газ для Беларусі. Гэта прадугледжана зменамі ў пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі, якія 23 лістапада разглядае Палата прадстаўнікоў.

Згодна з дакументам, у 2018 годзе Беларусь будзе плаціць $129 за 1 тысячу кубаметраў расійскага прыроднага газу. У 2019 годзе цана апусціцца яшчэ на $2 — да $127.

Пасля падпісання зменаў у пагадненне гэтыя кошты мусяць быць зафіксаваныя ў кантрактах паміж расійскім прадпрыемствам "Газпрам" і беларускім "Газпрам трансгаз Беларусь".

Фрагмент новага пагаднення.

У 2017 годзе Беларусь і Расія доўга не маглі вырашыць "газавае пытанне". У дакументах быў зафіксаваны тарыф у $132 за 1 тысячу кубаметраў, аднак Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што блакітнае пааліва абыходзіцца нашай краіне значна танней — па $107 за 1000 м3.

Раз'юшаны такой нахабнасцю "Газпрам" у сакавіку падвысіў кошты да $141,1 за 1 тысячу кубаметраў. Але ў выніку перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў краінаў цана на газ знізілася да $130, прычым Беларусь выгадавала яшчэ і кампенсацыю за кошт экспартных пошлін на нафту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі