Расія зладзіць міжнародныя турніры для спартоўцаў, якія не трапілі на Алімпіяду

25/01/2018 - 18:02

Расія арганізуе міжнародныя турніры для сваіх спартоўцаў, якія на трапілі на зімовую Алімпіяду ў Пхёнчхане. Пра такую заяву міністра спорту РФ Паўла Калабкова паведамляе БЕЛТА.

"Алімпіяда можа быць толькі адна. Будуць турніры для тых, хто на яе не паедзе, на гэтыя спаборніцтвы мы будзем запрашаць і замежнікаў", — заявіў чыноўнік. Тэрміны правядзення турніраў мяркуецца ўзгадняць са спартовымі федэрацыямі. 

Неабходнасць такіх спаборніцтваў Калабкоў патлумачыў тым, што многія расійскія спартоўцы знаходзяцца ў добрай форме і мусяць атрымаць спаборніцкую практыку.

На сёлетнюю Алімпіяду, як паведаміў першы віцэ-прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў, заяўлена 169 атлетаў. Па яго словах, у заяўку не трапілі вядучыя спартоўцы Расіі. Запаўняць квоты больш слабымі спартоўцамі расійская каманда не стала. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі