"Стынгер" супраць расійскай авіяцыі / aa.com.tr
Расія вырашыла масава выкарыстоўваць авіяцыю ва Украіне, пішуць "Важные истории", якія спасылаюцца на крыніцу, блізкую да Мінабароны РФ. Дагэтуль яе бераглі, і яна амаль не залятала ў зону баявых дзеянняў, дзе працуе ўкраінская супрацьпаветраная абарона. Цяпер жа тактыка змяняецца. Мяркуецца, што самалёты і верталёты ўкраінцы "будуць масава збіваць", але яны ўсё роўна створаць праблемы для ўкраінскага войска на фронце.
Выданне адзначае, што у Расіі па-ранейшаму бясспрэчная перавага ў авіяцыі над Украінай.
14 лютага Financial Times напісала, што Расія перабазуе баявыя самалёты і верталёты да мяжы з Украінай, каб выкарыстоўваць іх для падтрымкі запланаванага наступу. Верагодна, менавіта дзякуючы масаваму выкарыстанню авіяцыі Масква спадзяецца дамагчыся так жаданых поспехаў на фронце.
Па даных Генштаба Украіны, з 24 лютага 2022-га было збіта 298 самалётаў і 287 верталётаў РФ. Брытанская разведка мяркуе, што самалётаў было збіта менш — каля 130. Аднак у Расіі застаецца іх яшчэ каля 1500, прычым з экіпажамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут