Расія не павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь, пакуль ёсць даўгі за газ

03/09/2016 - 10:56

Расія не будзе павялічваць пастаўкі нафты ў Беларусь, пакуль наша краіна не пагасіць даўгі за газ. Пра гэта заявіў журналістам расійскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч падчас форуму “Інтэлігенцыя аб свеце, Еўропе і Італіі”.

“У нас графік скарочаны да канца года. Але калі Беларусь заплаціць, то ён адновіцца”, — прыводзіць выказванне Дварковіча ТАСС.

Ён таксама дадаў, што Расія і Беларусь пакуль не дамовіліся аб формуле цаны на газ.

Раней у расійскай прэсе паведамлялася, што бакі папярэдне дамовіліся пра новую формулу разліку цаны расійскага газа: у разліках не будзе фігураваць долар, а цана знізіцца і будзе вызначацца на сярэдняй цане па адзінай сістэме газазабеспячэння Расіі, памножанай на павышаючы каэфіцыент. Такім чынам, у 2017 годзе Беларусь можа плаціць за расійскі газ каля 6 тысяч расійскіх рублёў за тысячу кубаметраў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі