Расія можа падаць у суд на Беларусь за газавае пытанне

23/12/2016 - 16:42

Праблему з аплатай за пастаўкі газу Расія можа вырашыць з Беларуссю ў судзе. Пра гэта ў пятніцу заявіў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

"Справа знаходзіцца ў судзе, таму ўсё магчыма", — цытуе "Інтэрфакс" яго словы. Падрабязнасцяў судовага разгляду расійскі чыноўнік не паведаміў.

Дварковіч дадаў, што не ведае, калі працягнуцца расійска-беларускія перамовы па газавым пытанні — яшчэ сёлета ці толькі пасля навагодніх святаў.

Ад пачатку 2016 года Беларусь плаціць за пастаўкі расійскага газу па кошце, які лічыць справядлівым — каля 70 долараў за 100 кубаметраў. Між тым, Расія настойвае на аплаце па кошце, прапісаным у дамове, — 132 долары за 1000 кубаметраў. У кастрычніку бакі дамовіліся, што Беларусь аплоціць запазычанасць, аднак тады гаварылася, што гэтая аплата павінна адбыцца ў спалучэнні з іншымі дакументамі, якія ўзгадняе расійскі ўрад.

8 снежня Беларусь зрабіла авансавы плацеж за пастаўкі расійскага газу. Аднак праз некалькі дзён расіяне вярнула гэтыя грошы назад, заявіўшы, што яны чакаюць зусім не авансавы плацеж.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі