Расія можа кампенсаваць Беларусі страты ад падатковага манеўру праз трансферт

21/11/2018 - 12:45

Расія можа кампенсаваць Беларусі страты ад падатковага манеўру праз міжбюджэтны трансферт. Пра гэта дамовіліся абедзве краіны, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

"Дамовіліся, што калі будзе прынята рашэнне аб падтрымцы, то гэта будзе трансферт", — перадае яго словы ТАСС.

Ад пачатку лістапада Мінск і Масква абмяркоўваюць, як можна будзе кампенсаваць Беларусі страты ў бюджэце ад так званага "падатковага манеўру", які Расія правядзе ў нафтавай галіне. Гэты манеўр прадугледжвае паэтапнае абнуленне экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Адпаведна, вырастуць кошты на нафту для Беларусі і знізяцца экспартныя пошліны на нафтапрадукты. Паводле падлікаў Мінфіна Беларусі, страты нашай краіны ад падатковага манеўру складуць у 2019 годзе каля 300 мільёнаў долараў пры цане на нафту 70 долараў за барэль. 

Мінск і Масква планавалі знайсці ўзаемпрымальнае рашэнне да 15 снежня 2018 года. Беларускі амбасадар у Расіі Уладзімір Сямашка ў сярэдзіне лістапада казаў пра невялікі прагрэс у нафтагазавых перамовах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі