Reuters
У чацвер, 23 траўня, вызначыліся першыя паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі — 2019 у Славакіі. Імі сталі зборныя Расіі і Канады.
Расійцы абыгралі ў чвэрцьфінале амерыканцаў з лікам 4:3, а канадцы толькі ў авертайме змаглі зламаць супраціў швейцарцаў — 3:2. У асноўны час матчу Канада зраўняла лік за 0.4 секунды да канца трэццяга перыяду.
Пазней сёння за выхад у паўфінал пазмагаюцца паміж сабой Фінляндыя і Швецыя, а таксама Чэхія і Германія.