Расія бамбіць Адэсу: бомбы патрапілі ў жылы комплекс і аб'екты інфраструктуры

23/04/2022 - 13:29
Неба над Адэсай 23 красавіка 2022 года / УНИАН

23 красавіка расійскія войскі абстралялі Адэсу. Паведамляецца аб чатырох выбухах. Адна з ракет патрапіла ў жылы комплекс. Там зараз пажар. Некалькі кватэр разбураны поўнасцю, у астатніх выбіла вокны. У двары комплексу згарэлі некалькі аўтамабіляў. Дакладна вядома аб адным загінулым — ён згарэў у сваім аўтамабілі.

Па афіцыйнай інфармацыі ўкраінскага боку, пацярпелі аб'екты інфраструктуры. Горад быў атакаваны ракетамі "Калібр" — было выпушчана 6 ракет, большасць была збіта ВСУ. Падкрэсліваецца, што небяспека не мінула, магчымыя паўторныя налёты.

Напярэдадні Мінабароны РФ заявіла, што расійскае войска плануе ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і паўднёвымі рэгіёнамі Украіны, у тым ліку над Адэсай, забяспечыць калідор у Крым і выхад у Праднестроўе, дзе нібыта "адзначаюцца факты прыгнёту рускамоўнага насельніцтва".

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі