Раналду — першы футбаліст у гісторыі, які забіваў галы на пяці чэмпіянатах свету

24/11/2022 - 17:58
Крышціяну Раналду ў атацы / reuters.com

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Партугаліі перамагла Гану. 37-гадовы Крышціяну Раналду адкрыў лік — рэалізаваў пенальці. Гана аднавіла раўнавагу, але партагальцы вызначыліся яшчэ двойчы. Выніковы лік — 3:2 на карысць зборнай Партугаліі.

Раналду — першы футбаліст у гісторыі, які забіваў галы на пяці чэмпіянатах свету.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі