Раман Віктара Марціновіча "Возера радасці" экранізуюць

27/09/2017 - 09:16

На наступным тыдні пачынаюцца здымкі мастацкага кароткаметражнага фільма паводле апошняга рамана Віктара Марціновіча "Возера радасці". Рэжысёрам стужкі выступіць Аляксей Палуян ― беларус, якія стала жыве і працуе ў Германіі. Навіну на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў сам Марціновіч. Па яго словах, гэта будзе фестывальнае кіно, здымкі пройдуць у Беларусі. Для фільма абраная частка сюжэта, якая распавядае пра Ясіна дзяцінства. Для сцэнарыя былі змененыя некаторыя абставіны сюжэту, а дзеянне перанесенае ў беларускую вёску. Музыку да фільма напісаў лідар гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў.

“Возера радасці” — гэта пяты раман Віктара Марціновіча, які яго назваў “самым шчырым і самым дарослым раманам з напісаных дагэтуль”. Ён распавядае “пра непазбежнасць сталення”, пра тое, якія “нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам”.

Фота: budzma.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі