Міжнародныя навіны / @rubanau_collage
У Вялікабрытаніі так усім спадабаўся мядзведзік Падынгтан, што брытанскае МУС вырашыла выдаць яму пашпарт. Дарэчы, 8 лістапада ў кінатэатрах адбудзецца сусветная прэм'ера трэцяга фільма пра прыгоды Падынгтана.
Пра гэта і не толькі чытайце ў нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
72-гадоваму амерыканскаму кінапрадзюсару Харві Вайнштэйну дыягнаставалі хранічны міелоідны лейкоз — разнавіднасць раку касцявога мозгу, паведамляе NBC News са спасылкай на крыніцы.
Цяпер Вайнштэйн праходзіць курс лячэння ў турэмнай бальніцы на востраве Райкерс у Нью-Ёрку. Прадстаўнік прадзюсара адмовіўся ад каментароў.
"З павагі да прыватнага жыцця містара Вайнштэйна мы не будзем даваць далейшых каментароў", — заявіў Крэйг Ротфельд.
Апошні раз Вайнштэйн паўстаў перад судом у верасні. Яму былі выстаўленыя новыя абвінавачанні ў сексуальных злачынствах, экс-прадзюсар не прызнаў сябе вінаватым. Суд адбыўся неўзабаве пасля таго, як Вайнштэйн перанёс экстранную аперацыю на сэрцы.
У ліпені Вайнштэйн таксама быў шпіталізаваны праз "мноства праблем са здароўем", уключаючы дыябет, высокі ціск, стэноз пазваночнага канала, вадкасць у сэрцы і лёгкіх.
У 2020 годзе Вайнштэйна асудзілі на 23 гады па абвінавачанні ў згвалтаванні. У красавіку 2024 года апеляцыйны суд Нью-Ёрка адмяніў прысуд прадзюсару, вынесены ў 2020 годзе, і скіраваў справу на новы разгляд.
Мядзведзіку Падынгтану выдалі брытанскі пашпарт, піша The Guardian са спасылкай на інтэрв'ю супрадзюсара Роба Сілвы выданню Radio Times.
"Мы напісалі ў Міністэрства ўнутраных спраў, пытаючыся, ці можам мы атрымаць дакумент, і яны сапраўды выдалі Падынгтану афіцыйны пашпарт — такі толькі адзін", — кажа Сілва, трымаючы дакумент з фатаграфіяй Падынгтана ўнутры. "Мы б не падумалі, што ў Міністэрства ўнутраных спраў ёсць пачуццё гумару, але яны напісалі ў пашпарце: "Мядзведзь".
Падчас далейшага расследавання знайшлі трох пастаўшчыкоў наркотыкаў і 12 іншых падазраваных. У аперацыі ўдзельнічалі 150 паліцэйскіх па ўсёй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Выяўленыя дзве плантацыі канабісу, канфіскаваная зброя, грошы і дарагія гадзіннікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут