Рада БНР адзначыла людзей слова і добраахвотнікаў у складзе УСУ

25/03/2026 - 13:48

Медаль Ордэна Пагоні / Рада БНР

У Дзень Волі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэты пра ўзнагароджанні адзнакамі Рады БНР.

Медалямі Ордэна Пагоні ўзнагароджаныя галоўная рэдактарка беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева і старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

"Ва ўмовах, калі ціск на нацыянальную культуру, на беларускую мову набыў татальны характар, калі дзясяткі людзей слова за кратамі, вольны кнігадрук і адстойванне права на свабоду выказванняў робяцца аднымі з умоваў выжывання беларусаў як этнасу", гаворыцца ў паведамленні.

Таксама медалём Ордэна Пагоні адзначаны публіцыст Віталь Цыганкоў, які стаяў ля вытокаў беларускай незалежнай журналістыкі.

Медалямі "За баявыя заслугі" першай і другой ступені Рада БНР узнагародзіла 19 беларускіх добраахвотнікаў у складзе Узброеных сілаў Украіны. "Гэтак адзначаны іх асабісты гераізм у змаганні з расійскім агрэсарам, які, напаўшы на Украіну, адначасна ўяўляе пагрозу і для Незалежнасці Беларусі", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі