Работніцы Бялыніцкага лясгаса сфатаграфаваліся для календара

20/12/2018 - 17:54

Работніцы Бялыніцкага лясгаса (эканаміст, бухгалтар, тэхнік-радыёлаг, інжынер-лесапатолаг, намеснік дырэктара) сфатаграфаваліся для беларускамоўнага насценнага календара на 2019 год. Як інфармуе тэлерадыёкампанія "Магілёў", праект прысвечаны году малой радзімы. Дзяўчаты на здымках "у нацыянальным адзенні з дарункамі лясоў і палёў у руках". Яны стварылі "12 унікальных вобразаў". На кожнай старонцы прысутнічае і энцыклапедычная інфармацыя пра лясныя багацці нашай краіны.

Каляндар выйшаў маленькім накладам — 60 асобнікаў.

Гэтае і наступныя фота: tvrmogilev.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі