П'яны кіроўца матаблока спрабаваў даць хабар даішніку

27/02/2019 - 13:24

На вяскоўца, які спрабаваў даць хабар супрацоўніку ДАІ Мастоўскага РАУС, пачалі крымінальную справу, піша gaigrodno.by.

Увечары 25 лютага мужчына на матаблоку вяртаўся дадому з аграгарадка Гудзевічы ад знаёмага, з якім разам выпіваў. Каля вёскі Струга яго спыніў інспектар ДАІ. Кіроўца быў відавочна п'яны, але праходзіць медагляд адмовіўся. Каб даішнік заплюшчыў вочы на парушэнне, вясковец прапанаваў яму 20 рублёў.

Мужчыну затрымалі і ўзялі пад варту. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі