Пуціну прапанавалі выслаць з Расіі 35 амерыканскіх дыпламатаў

30/12/2016 - 11:31

Масква рыхтуе адказ на новыя санкцыі, уведзеныя Злучанымі Штатамі. Як вядома, ЗША высылаюць 35 расійскіх дыпламатаў. МЗС Расіі прапанаваў Уладзіміру Пуціну выслаць 35 амерыканскіх дыпламатаў — 31 супрацоўніка амбасады ЗША і 4 супрацоўнікаў амерыканскага генконсульства ў Санкт-Пецярбургу.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што "выхадкі" амерыканскага боку нельга пакідаць без адказу. Па словах Лаўрова, таксама прапануецца забараніць амерыканцам карыстацца іх лецішчам у Сярэбраным бары і складам на вуліцы Дарожная. Ён спадзяецца, што гэтыя прапановы будуць разгледжаныя "ў самым аператыўным парадку", інфармуе РІА "Новости".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі