Пуцін затрымае Лукашэнку на цэлы дзень, яны будуць кантактаваць штодня

13/02/2019 - 09:29

13 лютага Уладзімір Пуцін затрымае Аляксандра Лукашэнку на цэлы дзень. Больш таго, яны будуць кантактаваць штодня. Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў сераду праходзіць у Сочы. Гаворка ідзе пра праблемныя пытанні двухбаковых дачыненняў і "перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы". Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што "зносіны плануюцца фактычна на цэлы дзень". Большую частку часу Лукашэнка і Пуцін будуць размаўляць сам на сам. Калі ўзнікне неабходнасць, яны прыцягнуць да перамоваў "профільных куратараў", інфармуе ria.ru.

Пяскоў адзначыў, што кантакты кіраўнікоў Беларусі і Расіі не абмяжуюцца адным днём. Яны будуць працягвацца 14 і 15 лютага. Пра запланаваную на пятніцу сустрэчу ўжо было вядома, а інфармацыя пра перамовы ў чацвер прагучала ўпершыню.

Таксама стала вядома, што адбудзецца нарада беларускай і расійскай дэлегацый.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі