Пуцін выказаўся наконт паставак расійскай нафты ў Беларусь

16/08/2017 - 11:39

16 жніўня Уладзімір Пуцін выказаўся наконт паставак расійскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Прэзідэнт Расіі заявіў, што іх трэба прывязаць да транспарціроўкі нафтапрадуктаў праз Расію. Як інфармуе РІА “Новости”, на нарадзе ў Пуціна разглядалі пытанне развіцця транспартнай інфраструктуры Паўночнага Захаду Расійскай Федэрацыі. Кіраўнік Расійскай чыгункі Алег Белазёраў паскардзіўся прэзідэнту, што беларускі бок адмаўляецца ад паслуг расійскай чыгункі па перавозцы з НПЗ нафтапрадуктаў на карысць інфраструктуры краін Балтыі (расійскія чыноўнікі хочуць, каб нафтапрадукты з Беларусі везлі ў парты Усць-Лугі і Санкт-Пецярбурга). І гэта нягледзячы на 50%-я зніжкі, якія прапаноўваюць расіяне. Нібыта, беларускі бок спасылаецца на доўгатэрміновыя кантракты. Тым не менш у Маскве спрабуюць “весці дыялог” з Мінскам. Цяпер да яго “падключылі” Уладзіміра Пуціна.

“Гэта трэба абмяркоўваць у больш шырокім фармаце, — заявіў расійскі прэзідэнт. — Бо на беларускіх НПЗ перапрацоўваецца наша нафта, іншай там няма і наўрад ці з’явіцца, таму гэта трэба запакеціраваць — атрыманне нашай нафты ад адпаведных пытанняў выкарыстання нашай інфраструктуры”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі