Пуцін упэўнены, што з Мінскам будзе больш эфектыўная каардынацыя ў сферы абароны

02/04/2016 - 12:59

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін павіншаваў беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку са святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Як інфармуе прэс-служба Крамля, ён выказаў упэўненасць, што каардынацыя дзвюх краін у сферы абароны, знешняй палітыкі, у эканамічнай, сацыяльнай і гуманітарнай галінах стане яшчэ больш эфектыўнай. Таксама Пуцін падкрэсліў, што Масква зацікаўленая ў далейшым удасканаленні механізмаў узаемадзеяння краін-саюзнікаў, якімі з'яўляюцца Беларусь і Расія.

Прэзідэнт Расіі лічыць, што саюзная дзяржава "з гонарам вытрымала выпрабаванне часам", а рэалізацыя гэтага праекта пасадзейнічала "значнаму ўмацаванню ўзаемавыгадных расійска-беларускіх сувязяў".

Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні Уладзіміру Пуціну таксама адзначыў паспяховасць рэалізацыі сумеснага інтэграцыйнага праекта. Ён адзначыў, што рэаліі сённяшняга дня дэманструюць неабходнасць больш цеснай каардынацыі дзеянняў, "накіраваных на забеспячэнне годнага жыцця народаў нашых краін".

Фотарэпартаж з акцыі пратэсту каля расійскага пасольства ў Мінску

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі