Пуцін спрасціў атрыманне грамадзянства РФ для асобных катэгорыяў украінцаў

01/05/2019 - 14:58

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, паводле якога ўводзіцца спрошчаны парадак атрымання расійскага грамадзянства для некаторых катэгорыяў грамадзянаў Украіны. Атрымаць пашпарты РФ у спрошчаным парадку могуць асобы, якія нарадзіліся і жылі ў Крыме да 18 сакавіка 2014 года, а таксама былі дэпартаваныя з Крыму ў савецкія часы.

Таксама дзеянне ўказу распаўсюджваецца на грамадзянаў Украіны і асобаў без грамадзянства, якія жылі “у асобных раёнах Данецкай і Луганскай” абласцей да красавіка 2014 года, а цяпер маюць від на жыхарства і некаторыя іншыя дакументы, якія дазваляюць ім жыць у Расіі.

Заявы на прыём у грамадзянства РФ не павінны разглядацца болей за тры месяцы, паведамляе meduza.io

24 красавіка Пуцін падпісаў указ, па якім жыхары самаабвешчаных ДНР і ЛНР могуць атрымаць у такім парадку пашпарт Расіі. 29 і 30 красавіка ў Растоўскай вобласці ў тэставым рэжыме пачалі працаваць першыя пункты выдачы пашпартоў для такіх асобаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі