Пуцін асабіста кіраваў запускам балістычных ракет, але нешта пайшло не так

21/10/2019 - 08:35

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін асабіста кіраваў запускам балістычных ракет, але нешта пайшло не так. Як пішуць "Ведомости", спецкамісія вывучае абставіны няштатнай сітуацыі, якая адбылася падчас фінальнага этапу стратэгічных камандна-штабных вучэнняў "Гром-2019". Выданне падкрэслівае: састарэлая ракета дала збой на вучэннях стратэгічных ядзерных сіл.

Інфармацыя пра здарэнне неафіцыйная, яе журналісты даведаліся ад неназваных крыніц, блізкіх да Мінабароны РФ. Афіцыйна паведамлялася, што 17 кастрычніка запускі ракет з падводных лодак Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў, з надводных караблёў і бамбардзіроўшчыкаў былі паспяховыя. Аднак "Ведомости" пішуць, што атамны падводны крэйсер К-44 "Разань" (ён уваходзіць у склад 25-й дывізіі падлодак Ціхаакіянскага флоту) запусціў па палігоне толькі адну міжкантынентальную балістычную ракету, а не дзве. Другая Р-29Р проста не выйшла з шахтнай пускавой устаноўкі (нібыта, не спрацавалі некаторыя сістэмы, праз якія праходзіць каманда пра пуск). Падлодка вымушана была вярнуцца ў пункт пастаяннага базавання з неадстралянай ракетай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі