Шчурка-пчалаедка / Віктар Выскварка
Завяршыліся выбары Птушкі 2027 года. Яны праходзілі пад эгідай Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.
Удзельнікі маглі прагаласаваць на пяці анлайн-пляцоўках за адну з чатырох птушак-кандыдатаў. Апошні дзень галасавання быў 23 жніўня, паведамляе тг-канал "Дзікая прырода побач".
У галасаванні было сабрана 4172 галасы. Першае месца заняла шчурка-пчалаедка (золотистая щурка) — у яе 2165 галасоў. На другім месцы аказалася качка-чырка (чирок-трескунок) — яна набрала 946 галасоў. Чайка-рыбачка (озёрная чайка) заняла трэцяе месца — 533 галасы. А на чацвёртым аказаўся вялікі баклан (большой баклан) — 528 галасоў.
Шчурка-пчалаедка прыйдзе на змену Птушцы 2026 года – чорнаму буслу.
"Шчурка-пчалаедка – чырванакніжная пералётная птушка. Гняздуецца ў норах, сустракаецца па ўсёй Беларусі, але часцей на поўдні. Колькасць паступова расце праз пацяпленне клімату. Галоўная праблема – разбурэнне гнёздаў у кар'ерах, таму важна своечасова выяўляць такія месцы і браць іх пад ахову", — адзначаюць зоаабаронцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут