Сёння агучаць прысуд па справе экс-гендырэктара ХК "Дынама-Мінск" Суботкіна

18/10/2016 - 05:16

Прысуд па справе Максіма Суботкіна будзе агучаны 18 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Мінска (у 14.30). Пракурор лічыць, што віна былога гендырэктара хакейнага мінскага "Дынама" даказаная і просіць прыгаварыць яго да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыі маёмасці. Абарона так не лічыць і мяркуе, што прысуд можа не прадугледжваць турэмнага зняволення, інфармуе "Прессбол".

Суботкін быў затрыманы ў ліпені 2015-га. Яго абвіначваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, у завалоданні грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, у перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Былы гендырэктар толькі часткова прызнаў сваю віну, але заявіў, што не меў карыслівых мэтаў. У апошнім слове ён папрасіў прызначыць яму пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Ён нагадаў, што яшчэ не бачыў дачку, якая нарадзілася калі ён ужо быў за кратамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі