Галівудскія пагоркі ў полымі (ШІ-выява) / Mashable India
Добрага пятнічнага вечара! З вамі Тарас Тарналіцкі з Еўрарадыё і кароткі агляд важных тэм, на якія наша рэдакцыя звярнула ўвагу цягам мінулага тыдня.
А за апошнія сем дзён шмат што адбылося. Мы выпусцілі падкаст з ваенным добраахвотнікам “Джынам”, які падзяліўся сваёй перапіскай з маці. Паразмаўлялі з беларусам Андрэем, які назіраў, як згарае частка Лос-Анджэлеса. Пабывалі на агучванні прысуду Дарыяну С. — гвалтаўніку, што летась забіў беларуску Лізу. І пакапаліся ў фільмаграфіі майстра кінасюррэалізму Дэвіда Лінча, які літаральна днямі памёр ад эмфізэмы лёгкіх.
Нас чакае невялікая і натхняльная вандроўка. Хапай кубачак кавы — і пачнём.
Пра што думаюць жаўнеры, ваюючы на ўкраінскім фронце?
Акрамя пастаўленых камандаваннем мэтаў і жадання выжыць яны думкамі з блізкімі людзьмі.
Гісторыю іх ліставання пераказвае серыя падкастаў Еўрарадыё "Як ты?". У ёй расказваецца пра тое, пра што ваяры маўчаць, калі на пытанне "Як ты?" проста адказваюць: "Я ў парадку".
Першы выпуск прысвечаны Міколу з пазыўным “Джын”. Хлопец ваюе сярод беларускіх добраахвотнікаў і абараняў горад Курахава на Данеччыне, які нядаўна занялі расійскія войскі.
Багатыя таксама плачуць — асабліва калі іх маёмасць знішчае некантраляваная стыхія.
Больш за тыдзень Заходняе ўзбярэжжа ЗША, дзе знаходзіцца горад амерыканскай кінаіндустрыі Лос-Анджэлес, пакутуе ад пажараў. За гэты час сотні тысяч чалавек былі эвакуяваныя, дзясяткі тысяч будынкаў згарэлі, а дзясяткі чалавек загінулі.
Еўрарадыё паразмаўляла з беларусам Андрэем, які ўжо больш за два гады жыве недалёка ад Галівуда. Ён расказаў, як горад мрояў перажывае катастрофу.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут