Пры выбуху ў Лондане пацярпелі каля 30 чалавек (відэа)

03/05/2018 - 07:33

На поўначы Лондана ў раёне Стэмфард Хіл адбыўся выбух. Інцыдэнт здарыўся падчас габрэйскага свята Лаг ба-Омер, піша "Новая газета" са спасылкай на звесткі брытанскай паліцыі.

Паводле інфармацыі паліцыі, пацярпелі дзесяць чалавек. Газета The Daily Express паведамляе пра 30 пацярпелых. 

Версіі здарэння ў СМІ падаюцца розныя. Паводле адной з іх, выбух адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з гаручым падчас распальвання агню. Паводле іншай, удзельнікі свята кідалі ў вогнішча мабільныя тэлефоны, у выніку чаго выбухнулі іх акумулятары.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі