8 лістапада прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда патэлефанаваў Святлане Ціханоўскай. Ён падзякаваў лідарам беларускай дэмакратычнай апазіцыі за падтрымку Польшчы падчас міграцыйнага крызісу. Таксама Дуда падзякаваў за тое, што "яны нагадваюць свету": "адказным за крызіс з'яўляецца рэжым Лукашэнкі".
Анджэй Дуда ў Twitter падзякаваў "за поўную падтрымку і разуменне" прэзідэнтам Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Грузіі, з якімі таксама ў меў тэлефонныя размовы пра міграцыйны крызіс, і "лідару дэмакратычнай Беларусі Святлане Ціханоўскай". "Абараняючы нашы межы, мы абараняем Еўропу", — напісаў ён.
8 лістапада сур'ёзна ўскладнілася сітуацыя на беларуска-польскай мяжы. Туды прыйшла калона мігрантаў (іх ад 2 да 4 тысяч чалавек), якія спрабавалі прарвацца ў Польшчу і не пакідаюць такой надзеі — застаюцца каля мяжы. Беларускія памежнікі толькі назіраюць за тым, як мігранты ламаюць агароджу з калючага дроту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут