Прэзідэнт Польшчы падыходзіў да плота на мяжы з Беларуссю

12/10/2023 - 18:56

Анджэй Дуда на мяжы Польшчы і Беларусі / twitter.com/prezydentpl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пабываў на польска-беларускай мяжы. Ён падыходзіў да плота, пабудаванага на ёй для спынення прарываў нелегальных мігрантаў з тэрыторыі РБ.

"Я хачу падкрэсліць выдатную адданасць службе памежнікаў, паліцыі і нашых салдат, цытуе словы Дуды яго прэс-служба. — Гэтая служба, якую яны выконваюць на польска-беларускай мяжы, сапраўды неацэнная. Цяжка ўявіць сабе маштабы небяспекі, якая абрынулася б на польскую краіну, калі б гэтая служба не была тут рэалізаваная... За намі бар'ер, які абараняе ад гібрыднай атакі з Беларусі".

Анджэй Дуда казаў пра няпростую сітуацыю на мяжы з Беларуссю, бо спробы прарываў праз яе працягваюцца. Ён падкрэсліў, што "гэта скаардынаваная акцыя", за якой стаяць беларускія службы.

twitter.com/prezydentpl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі