8 лістапада прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда гаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы. Таксама ў панядзелак прэзідэнт Польшчы меў тэлефонную размову з прэзідэнтам Літвы. "Істотных рознагалоссяў няма. Усе бачаць, што робіць Лукашэнка", — напісаў у Twitter кіраўнік прэзідэнцкага бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах.
Польскі прэзідэнт размаўляў са Святланай Ціханоўскай.
У панядзелак да беларуска-польскай мяжы прыйшла калона мігрантаў (2-4 тысячы чалавек), якія спрабавалі прарвацца ў Польшчу. Яны арганізавалі намётавае мястэчка недалёка ад мяжы. Беларускія памежнікі іх не чапаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут