Прэзідэнт Францыі апусціўся пад ваду на атамнай падлодцы (фота)

05/07/2017 - 09:09

Прэзідэнт Францыі апусціўся пад ваду на атамнай падлодцы. Эмануэль Макрон правёў там некалькі гадзін, ён прыняў удзел у вучэннях, якія імітавалі запуск ядзернай ракеты, паведамляе “Бі-Бі-Сі”.

Атамная падлодка “Ле Тэрыбль” знаходзіўся ў 300 кіламетрах ад узбярэжжа Брэтані, калі на яго борт з верталёта спусцілі Макрона. Фота гэтага моманту ў Twitter апублікаваў сам французскі прэзідэнт.

Як вядома, у 2019 годзе пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕС Францыя застанецца адзінай з краін аб’яднанай Еўропы, у арсенале якой ёсць ядзерная зброя. Эмануэль Макрон падкрэсліў важнасць французскіх сіл ядзернага стрымлівання, назваў іх найважнейшым элементам сістэмы бяспекі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі