"Прэсбол": у Беларусі зноў адкладзена правядзенне футбольных матчаў

11/08/2020 - 12:18

У Беларусі зноў адкладзена правядзенне футбольных матчаў. Яны мусілі адбыцца 12 жніўня ў Мінску і Брэсце, паведамляе "Прэсбол".

Гаворка ідзе пра раней перанесеныя паядынкі чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе паміж "Мінскам" і "Славіяй", брэсцкім "Дынама" і "Слуцкам". Новыя даты не названыя. Раней матчы ў першынстве пераносілі з-за захворванняў каранавірусам у камандах, а таксама напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — спартыўныя функцыянеры не хацелі дапусціць "палітычных акцый" на трыбунах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі