Прэмію імя Францішка Аляхновіча сёлета ўручаць не будуць

15/11/2022 - 06:52
Уручэнне прэміі Аляхновіча перанеслі на наступны год

Літаратурную прэмію імя Францішка Аляхновіча сёлета ўручаць не будуць. Яе ўручэнне пераносіцца на наступны, 2023 год. Такое рашэнне прынялі заснавальнікі прэміі — Радыё "Свабода" і Беларускі ПЭН.

Прэмія імя Аляхновіча прысуджаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Традыцыйна яе лаўрэатаў называюць 15 лістапада — у гэты дзень у свеце адзначаецца Дзень зняволенага пісьменніка.

"Няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў на працягу мінула года зрабілі амаль немагчымым публічнае з'яўленне твораў, народжаных у зняволенні. Цяпер за кратамі 11 лаўрэатаў прэміі: Ігар Аліневіч, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікола Дзядок, Алесь Пушкін, Андрэй Аляксандраў, Максім Знак, Мікола Папека, Андрэй Скурко", гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

Паведамляецца, што на прэмію ў 2023 годзе змогуць прэтэндаваць творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2021 па лістапад 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі