Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС узгаднілі праект Мытнага кодэкса

16/11/2016 - 16:04

На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 16 лістапада кіраўнікі ўрадаў Еўразійскага эканамічнага саюза ўзгаднілі праект Мытнага кодэкса ЕАЭС. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на крыніцу, якая ўдзельнічала ў пасяджэнні.

Паведамляецца, што ў канчатковай рэдакцыі кодэкса ўлічаныя ўсе заўвагі, якія рабіў беларускі бок.

Мяркуецца, што прэзідэнты падпішуць Мытны кодэкс ЕАЭС на саміце ў снежні 2016 года.

Беларусь на пасяджэнні была прадстаўленая прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі