Прэм'ер Ізраіля назваў ХАМАС "новымі нацыстамі"

17/10/2023 - 17:43

Ізраільскія вайскоўцы збіраюць ахвяр атакі ХАМАС / PAP/DPA

Прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў ХАМАС "новымі нацыстамі". 17 кастрычніка ён выступіў з такой заявай на сумеснай з канцлерам Германіі Олафам Шольцам прэс-канферэнцыі. Нетаньяху заклікаў свет перамагчы ХАМАС.

"ХАМАС — гэта новыя нацысты. ХАМАС — гэта ІДІЛ [тэрарыстычная "Ісламская дзяржава"], у некаторых выпадках горшы, чым ІДІЛ, цытуе словы ізраільскага прэм'ера "Бі-Бі-Сі". — І сапраўды гэтак жа, як свет аб'яднаўся, каб перамагчы нацыстаў, гэтак жа, як свет аб'яднаўся, каб перамагчы ІДІЛ, свет павінен аб'яднацца вакол Ізраіля, каб перамагчы ХАМАС. Гэта частка восі зла Ірана, "Хезбалы" і ХАМАС".

Паводле слоў Біньяміна Нетаньяху, "адкрытая мэта ХАМАС — забіць як мага больш яўрэяў", "знішчыць дзяржаву Ізраіль". Ён адзначыў, што тэрарысты, калі б маглі, забілі б усіх яўрэяў.

"У іх проста няма магчымасцяў, але яны забілі 1300 грамадзянскіх асоб, што па амерыканскіх мерках гэта як шмат, шмат, шмат нападаў 11 верасня [2001-га], — працягваў прэм'ер-міністр. — Таму відавочна, што мы павінны прыняць меры, каб перамагчы ХАМАС і гарантаваць, што падобнае не паўторыцца. Але гэта не толькі наша бітва, гэта наша агульная бітва".

Шольц ў Ізраілі заявіў аб бязмежнай салідарнасці немцаў і асудзіў антыізраільскія выступленні ў Германіі.

Олаф Шольц і Біньямін Нетаньяху / dpa

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі