Адбылася сустрэча Ціханоўскай і Бабарыкі / прэс-служба Ціханоўскай
Працоўная сустрэча Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі прайшла 3 лютага.
Як адзначае прэс-служба Ціханоўскай, гэта першая асабістая сустрэча Віктара і Святланы пасля яго вызвалення. Перад пачаткам працоўнай часткі сустрэчы ў іх адбылася асабістая размова.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальны парадак дня, магчымыя крокі для розных актараў дэмакратычных сілаў. Таксама тэмай абмеркавання былі падыходы да фармавання агульнага бачання будучыні Беларусі — такога, у якое змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны і за яе межамі, і міжнародныя партнёры. Акрамя таго закраналіся пытанні стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сілаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут