Праваслаўныя і католікі адзначаюць Вербніцу (Пальмовую нядзелю)

09/04/2017 - 09:33

Праваслаўныя і католікі сёння святкуюць Уваход Гасподні ў Іерусалім — Вербную (Пальмавую) нядзеля. Уваход Хрыста ў Іерусалім — адметная біблейскае падзея. З яе пачынаюцца хросныя пакуты, якія Збаўца добраахвотна прыняў дзеля людзей. Ісус заехаў у гарадскую браму верхам на асле. Месію віталі ўшанаваннямі, якімі было прынята сустракаць цароў і вялікіх палкаводцаў: натоўп радаваўся, усцілаючы шлях Хрыста вопраткай і пальмавымі галінамі. Пры гэтым народ абвяшчаў: "Гасанна сыну Давідаваму! Дабраславёны цар, хто прыходзіць у імя Гасподняе!".

Царква трактуе гэтую падзею як самаахвяраванне Сына Божага ў імя адкуплення грахоў свету, а таксама як выкананне вызначанага прароцтва пра царскае служэнне Хрыста. Уваход Гасподні ў Іерусалім святкуецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем. У праваслаўі і каталіцтве пальмавыя галінкі, якія сімвалізуюць вялікую радасьць, замянілі вярбой, таму свята называюць таксама Вербніцай. У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асьвечанымі ў храме галінкамі вярбы і запаленымі свечкамі ў руках, сустракаючы нябачна будучага Хрыста.

Асвячэнне вербаў здзяйсняецца на ўсяночным набажэнстве, падчас вячэрняй службы напярэдадні свята.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі